сочка

цікую за табой штодня,
лаўлю абрыўкі думак і пачуццяў,
збіраю матэрыял па каліўцу…
які ж? не здагадаешся.
радок мне кожны дарагі,
і кожны верш – святочная здабыча!
азарт даследвання,
сакрэту спакушальны смак
і эфемернай ўлады над табой,
“гульня ў цябе” –
нібы сяброўскі шарж –
усё гэта міжволі сэрцайка казыча.
бо ты не з тых,
хто дэманструе мяккі бок,
тым больш, не з тых паэтаў,
што аднойчы стануць знакаміты.
а сораму не адчуваю ні на гран,
бо ці не тое ж самае
ты робіш з іншымі штодня?
таму лічу, што ўсе мы тут, здаецца, квіты.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →