Дзиваки людзи

Дзівакі людзі! Гуляюцца з лёсам, а ў галаве кожнага — свае тараканы водзяцца. Іншы як унурыцца ў што-небудзь, хоць калок на галаве вастры — нічога не бачыць: так і ходзіць па жыцці, быццам сабакам пакусаны сваёй ідэяй. Маўляў, толькі і святла, што ў акне. А таго няўцям, недарэку, што сонца і знадворку свеціць. Шмат такіх дзівакоў.
І кожны па-свойму, але з рознай хуткасцю з’язджае з глузду. Адзін, назавём яго “Ікс”, нядаўна захапіўся раздзельным харчаваннем. Усе гаворкі за сталом зводзяцца да аднаго: “што з чым можна есці, а чаго, далі Бог, нельга адначасова ўжываць ”. Смерці падобна (ён кажа) есці хлеб з салам ці мясам: еж або адзін хлеб, або мяса, — усё асобненька і гора ведаць не будзеш.
“Ігрэк” убіўся ў гараскопы. Пасля “здрасце” абавязкова справіцца: “А хто будзеш на знаку задыяка?”. На твой адказ глыбокадумна задумаецца, або раптам выгукне: “Оў-ё!” — лічы, табе пашанцавала, нарадзіўся ў кашулі, і ўвогуле — цудоўны чалавек. Не ведаю, ці помніць імя і прозвішча, але ўпэўнены, на сем вёрст ваколіцы ведае, хто пад якім знакам ходзіць па жыцці.
Суседка “Зэт” збірае пустыя пляшкі. І дзень і ноч толькі і чутно: дзынь-бразь, дзынь-бразь — цягае па раёну зашмальцаваную авоску. На рыбалку падняўся ў чатыры гадзіны, раён вымерлы, як пасля ядзернай вайны, крокі за квартал чуваць, і раптам збоку — дзынь-бразь! Варушыць кіёчкам у сметніцы. Заўважыў, праз кожныя тры гадзіны ўстае і робіць абход тэрыторыі. Навошта? Пенсію неблагую мае, ні дзяцей ні ўнукаў не нажыла. Жарсць. Чаго толькі не зробіш пад градусам ахвоты.
А мой сябар зрушыўся на урынатэрапіі. Раніцай сваю мачу п’е, як мексіканскі мача — тэкілу. Нацурболіць у прыбіральні бакальчык і, пакуль не ахалодала, — адразу за каўнер. Спрачацца не магчыма, нічога не дакажаш. Тут жа Біблію разгорне і торкне пальцам, чытай: “Пейте из источника своего!”. Усё лечыць сцыкунамі. І выпівае на досвітку, і бальзамы ўсялякія робіць для цела. Амаложвае скуру ды косці. Толькі і гаворкі: “Паглядзі, як молада выглядаю! Скура, пачэп, пяшчотная, як срачка немаўляці”. А я пра сябе думаю, добра што не захапіўся якой-небудзь «калафагіяй», пэўна, нехта і лайно сваё лопае! Чудзілы.
У гэтага клептаманія, у таго — наркаманія, алкагалізм — усякія аніяізмы, але кожны сваю балячку грэе. Узяць пісьменнікаў — праз аднаго, калі не чокнуты, то прыпылены. Яшчэ і ганарацца арыгінальнымі хваробамі. У каго больш страху знясло, той больш і таленавіты.
Усе — дзівакаватыя. Але гадоў наццаць таму, усёй грамадскай супольнасцю быццам блёкаму аб’еліся: кінулі-рынулі і ўсе раптам, у палітыку палезлі. Праўду-матку шукаць, ды на зямлі справядлівасць усталёўваць. Далазіліся! Цяпер з-пад абломкаў выпаўзаем па аднаму, ды рукамі разводзім, ніяк даўмецца не можам, што ж гэта нарабіліся, што мы самі з сабою пабіліся? Вось і дагуляліся. Натуральна, калі гуляюць дзеці, а калі гуляцца пачынаюць дарослыя дзядзькі і цёткі — канец свету настае: кожны бачыць тое, што хоча. Быццам помарач якая на людзей находзіць і святло засціць.


Рецензии