Матухна Гараж

Матухна гараж і яе спагеці

Паміж Гашаю і Брэхцідбам

Матухна Гараж – так ласкава называлі кіраўніка каапэратыва будоўлі гаражоў яе суседзі. Але ня толькі праца асацыявала яе з гаражом, у нейкай ступені паўплывала і камплекцыя. То быў сапраўдны гараж… А як яна магла лёгка ўпэўніць свайго суразмоўца. Матухна Гараж валодала нейкім гіпнозам, што дапамагала ёй падначальваць усіх, у тым ліку і трох яе мужоў, якія заўчасна сышлі зь яе  кватэры.
Кожны зь яе мужоў пакідаў частку сябе – дзіця. Так атрымалася, што частак гэтых было тры: два сыны і дачка.
Гараж ня вельмі пераймалася адносна выхаваньня дзяцей, яна, як і раней, наведвла клюбы, дзе гучала яе ўлюбленая кампазыцыя “Лявоніха”. Вось якраз і праз гэтую кампазыцыю, яна пазнаёмілася з адным кадэбістам, які ў хуткім часе стаў яе мужам. Была яна спадарыня разумная, начытаная, наслуханая,  ведала што выбіраць, таму штовечар набывала “Фаўста” (але ня ў сэнсе твор, а ў сэнсе чарніла).
– Дзьве бутэлькі “Фаўста”. –  Часта можна было пачуць у закінутай краме, чорнай, як сарай, ад цемені, і жоўтай ад сцулёў ці то алканаўтаў , ці то пацукоў.
Заходзіла ў гэтую краму і Матухна, бо менавіта тут яна ніякім чынам магла не патрапіцца на вочы камусьці са знаёмых, які б пусьціў плётку. А менавіта плётак больш за ўсё і баялася Гараж, бо праз два месяцы зьбірался выстаўляць сваю кандыдатуру (ва ўсіх сэнсах гэтага слова) на мясцовых выбарах. Якую палітычную партыю прадстаўляе Матухна ніхто ня ведаў, нават яна сама. Заўсёды з сабой Гараж мела 2 пасьведчаньні-характарысткі, імі і карысталася ў залежнасьці ад сытуацыі. У адным зь іх было напісана, што паважаная Матухна за дзейсную ўладу і змагаецца з рознымі пацукамі, яія хочуць скінуць яе, у другім – усё наадварот: яна за пацукоў.
Варта сказаць, што два яе сыны служылі ў войску, куды іх і аддала сама Матухна Гараж. Выгода была такая: а) яны ёй не заміналі наведваць клюбы, б) былі накормленыя (безумоўна там яны елі менш, чымся яна тут, але ўсё адно), в) падчас выбараў яны маглі ёй дапамагчы. Што-што, а пару патронаў вынесьці маглі спакойна. Было яшчэ пару пунктаў, але і так зразумела, што плюсаў было больш, чым мінусаў, хаця б для самой матухны.
І вось распачаліся выбары. Кандадатаў, як і мінулыя гады, было ня больш за 2 на раён. Але нават пры такой “канкурэнцыі” Матухна прагарэла на выбарах. Віною стала яе незаконная дзейнасьць зьвязаная з продажам гаражоў. Выбарчы канткурэнт падставіў мадам Гараж: падаслаў нейкага міначка, якому папярэдне заплаціў некалькі банкнотаў з архітэктураю, засняць на камэру атрыманьне хабару Матухны, які і даваў усё той жа ж канкурэнт…
Што было з Матухнай пасьля паразы на выбарах апісаць вельмі цяжка і ўся гэта сытацыя прабівае на сьлязу: Матухна ўпівалася “Фаўстам”, гарланіла песьні, так было месяцы тры, пакуль яе ледзь не пасадзілі за краты, і толькі сваякі дапамаглі ёй. Урэшце, Матухна мусіла сысьці з каапэратыву. Гэта было вельмі балючым для яе. Яна і так амаль зраслася з гэтай арганізацыяй, была матуляй для гэтага гаража, каапэратыва…. Але, але…
Што да сыноў, то яны не маглі ніяк пранесьці патроны, усё праз тое, што на КПП стаялі мэталадыдэктары. Таму, пераможца на выбарах, здаецца,жыве і цяпер.
Дачка ж стала бубначом у гурце, цяпер разьяжджае па вёсках, дае канцэрты ў суботы ў мясцовых клюбах, зусім ня тых, якія наведвала яе маці, менавіта наведвала. Зараз матухну не пазнаць, зьмянілася.
Пасьля таго як дачка стала бубначом у гурце, а сама Матухна гараж прагрэла на будоўлі, лёс яе перамяніўся: яна вырашыла, што зарбляць будзе на харчаваньні. Бо ўсім вядома: бязь ежы нікуды. Неаднойчы даводзілася чуць: каб не кішка – я б  у золаце была… Таму яна адкрыла кавярню-рэстарацыю “Гараж”, дзе да мянушкі Гараж дадалася яшчэ адна прыдома – Спагеці.
Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя.


Рецензии