лiсты у суседнi пакой

я аркушык знайду на стале –
такі самы ты часам знаходзіш –
і чытаю няхітрыя словы,
і ўсміхаюся так са здзіўленнем,
бо ўсяго лікам “два” ў нас сям’я,
нам знаёмыя нашыя почыркі,
так, як пах валасоў і хада,
так, як нашыя позіркі, дотыкі,
адрасаты ўсе зразумелыя,
дык чаму так упарта сваю пішаш “Ю.”?
і чаму я таксама пішу сваю “Я.”?
але раптам усё тут залішне?
усе словы пазней прагучаць
альбо так і загаснуць ў думках.
гэта жэст старасвецкі, савецкі,
і хіба не змагу ці не здолееш ты
тое ж самае – па тэлефоне:
“апраніся як след, бо халодна”,
“не забудзься, прымі свае лекі”,
“на сняданак блінцы, смачна есці!” -
але пішам і пішам адзін аднаму,
у суседні пакой дасылаем лісты.
ды не маюць агульнага з логікай
гэтых літар старанных галінкі,
што ў паперы ляжаць малацэ;
калі нехта адзін пакідае запіску,
то чаму так настойліва робіць ізноў?
справа ў тым: для таго, хто на старт
стане першым у дзень гэты новы,
а таксама для раптам адсутнага
гэта проста святы абавязак –
з дапамогай запіскі засведчыць любоў.
Тваё “Ю.” – гэта значыць “люблю”.
Маё “Я.” – гэта значыць “твая”.


Рецензии
наверное, надо хорошо знать язык, чтобы в полной мере ощущать красоту лирики. Мне же остается только угадывать настрой и атмосферу, по-моему, душевно и трепетно получилось.

Ратш Любомиров   05.11.2017 17:57     Заявить о нарушении
Ой, я очень рада, от слов таких на душе теплеет) и смысл Вы ощутили очень верно!)

Янина Пинчук   10.11.2017 08:21   Заявить о нарушении