Блiнцы пяклiся на сьняданне...

  Блiнцы пяклiся на сьняданне…

                «Дзень быў Сьвяты.Яшчэ ад рання
                Блiнцы пяклiся на сьняданне.»
                Якуб Колас «Новая Зямля».
 
    Кожная ранiца ў нядзелю ў маiм дзяцiнстве пачыналася аднолькава – з духмянаяга паху блiноу i пастуквання патэльнi аб чарон печы. Сон  адступаў, я хуценька падхопвалася з ложка, апраналася i бегла на кухню.
Там, за сталом, засланым белым абрусам, ужо сядзелi бацька з брацiкам Вiцькам. Мама завiхалася каля печы. Спрытна налiвала цеста на патэльню i хуценька адпраўляла ў печ, на трыножнiк. Потым духмяны, наздраваты блiн пападаў на нашы талеркi па чарзе.
    У той час у нас ужо была газавая плiта. Але стравы з печы – гэта нешта цудадзейнае, таму бацькi захавалi на кухнi рускую печ.
     Нядзельныя блiны – гзта сапраўдны цуд! Мама пачынала рыхтавацца з суботняга вечара. У драулянай дзежцы з мукi i сыроваткi замешвалася закваска.Яна стаяла ўсю ноч на прыпяку, дзежку накрывалi iльняной сурвэткай. На ранiцу ў цеста дабаўлялi муку,сыроватку,соль i соду,патушаную воцатам. Патэльня змазвалася кавалачкам сала – подмазкай,потым драўлянай лыжкай налiвалася цеста,затым ставiлася ў печ на трыножнiк – прыстасаванне над агнем.
Блiны атрымоўвалiся надзвычай пышнымi,духмянымi, з асаблiвым,нi з чым нi параўнаным смакам. Iх мазалi маслам,сьмятанай,здорам – асаблiва прасолянам i скручаным у рулет салам. Нядзельнае сьняданне было сапраўдным сьвятам.
I яно заўседы пачыналася з малiтвы – падзякi Богу за тое, што даў нам хлеб,даў нам жыццё, i просьбы аб апецы i мiласцi.
   Многа гадоў мiнула з той пары.Тры гады ўжо няма бацькi, год, як памерла мама. Сёдня, у нядзелю, я пяку блiны – на сыроватцы, з подмазкай. Яны вельмi смачныя, падабаюцца маёй сямьi, але iх нельга нават параўнаць з блiнамi з майго дзяцiнства.
          


 Фото автора.

               


Рецензии
как красиво рассказали
большое спасибо

Олег Устинов   22.06.2021 05:29     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за добры водклiк! Искренне благодарю за добрый отзыв. С уважением.

Антонина Кирножицкая   22.06.2021 17:16   Заявить о нарушении
На это произведение написано 15 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.