Кастрычнiк

У душы пасяліўся спакой
Меланхоліі яснай і светлай.
Я хачу сузіраць праз акно,
Усміхнуўшыся цёпла і ветла,
Спелы яблык і першы снег -
Так змяшалася золата з беллю;
Вільгаць, лісце і вэлюм-туман:
Зіма з восенню правяць вяселле.


Рецензии