Лазня

Тут паветра, як чысты агонь,
Што падпальвае стэп маёй спіны,
Сухастой шугане і згарыць –
Неабсяжны абшар за хвіліны;

Саланчак маёй скуры самлеў
І павольна сплывае слязамі,
Што павольна збягаюць уніз
І сцяжынкі пракладваюць самі;

Ад вады ледзяніста-халоднай
Тут расколюцца нат камяні,
Ну, а мне гэта толькі палёгка,
Бы празрыстыя прамяні;

Саламандрай стаюся я тут
З мармурова палаючым целам –
Асалоды такой не знайду
Я, напэўна, у свеце ў цэлым;

Кожны тыдзень раблюся як фенікс
У жаданні свайго адраджэння,
Для мяне то нагадвае Чысцец –
Але гэта і цуд, і збавенне

Ад атруты штодзённай ліхой,
Што сплывае далоў у тамленні;
Лазня – гэта цялесны іспыт,
Што ў душы абуджае натхненне.


Рецензии