Абрад
Спачатку ўсе мы сабраліся
Ў нашай залі –
Там, дзе пад столлю
Светлае ўкрыжаванне;
Мундзіры на ўсіх
Ну проста ззялі;
Слухалі ўрачыстую імшу,
З уздымам так спявалі;
А потым мы ішлі
Крыжовым шляхам,
Хоць сказаць шчырэй –
Мы проста шыхтам рушылі
Да месца нейкага
Свяшчэннага;
Але ж мы ў храме - былі?..
Да іншага якога,
Што бачылі даўно,
У дзяцінстве, мо,
Ды толькі не забылі
Дарогі мы туды,
Хоць мапы не было:
Вось дык бязладдзе!
Ды спявалі ўсе
У лад, і нават я
(Не маю ж я ні голасу,
Ні слыху),
Мы доўга йшлі,
Хоць не стаміўся з нас
Ніхто, ні крыху;
І крыкі звонкія “Ура!”
Заказыталі запаветных
Дрэваў шаты,
Абнялі ценем нас дубы
На беразе ракі,
І светлым твар быў
Кожнага салдата –
Ад радасці і полымя святла:
Паходні запалілі
Мы адразу;
Не, гэткай шляхты духу
Пашукаць...
Не, ні за што
Не зведаем паразы!
З нябесных хмар
Свінцовых і цяжкіх,
А, мо, і з нашых душ
Паліўся марш
Пад назвай
“Слава Прусіі”;
І кожны стрункай стаў,
І свечкаю святочнай,
Таксама адзывалася ў душах:
Слава Беларусі!..
Бо ўсеагульны дом
Распасціраецца
З варагаў ды ў грэкі;
Калі захоча знаць і разумець,
Спасцігне гэта больш,
Чым два-тры чалавекі;
Зацягнуты аповед мой і верш,
За гэта я прашу ў вас прабачэння;
Але ўпэўнена,
Што адбылася ў сне
Не проста дзея,
А вялізнага значэння;
Спаборнічалі ў стральбе;
І дэманы вішчалі
І ўцякалі;
Даўно не ведалі
Ні куляў, ані шроту,
Даўно турботаў
Гэткіх тут не зналі!
А потым вогнішча
Запалена было,
Наўкол не маршам –
Карагодам мы хадзілі,
І полымя відаць было
Па ўсёй зямлі;
Мы ведалі:
Вышэйшым Сілам дагадзілі.
Свидетельство о публикации №217102902328