гордзiеу вузел

нібы гордзіеў вузел,
камяк забіў горла -
вось яго б разрубіць,
а душу працінаюць нажы...
я кахаю таго, каго
ўвогуле нельга кахаць,
каму нават рукі не падаць -
Маці Божая, дапамажы!..
***
яго скура – духмяныя травы,
а абдымкі - як лета і мёд,
галубіныя крылы яго
нібы музыкай, ціхім шорахам...
ён рыфмуе і сам, і чаруе,
танчыць вальс выкшталцона,
а губы - з чужою крывёю,
а рукі яго – пахнуць порахам...
***
я разгублена і разарвана.
нашы танцы, кіно, гэты джаз –
гэта ўсё так інтымна, кранальна...
але часам усё, аб чым мару  -
гэта лютаўскі дзень і працэсія,
я іду. і трымаю
букет гваздзікоў пахавальных...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →