мы кружляем

мы кружляем, нібыта птушкі,
баязлівыя, насцярожаныя...
і чыйго мы баімся шроту?..
можа, стрэлаў самога лёсу?..
але іх прадказаць немагчыма.
вельмі коратка дзюбамі дакранаемся.
то і нельга лічыць пацалункам.
колькі ж будзем мы так мітусіцца?
і чакаць асаблівага моманту?
пара сесці ўжо побач урэшце.
так усё жыццё праляціць бо,
альбо хтосьці загіне пад куляю.


Рецензии