так не пiшуць

так не пішуць
у свет не пускаюць
хаця б прычасала
мае вершы ірваныя
быццам твой пульс
але я перапісваць не буду
як і нашы ўспаміны
я ад іх не прашу
прыгажосці
як цябе не прашу
быць прыгожым
мае вершы бязладныя
быццам нашы сустрэчы
але дзякуй што ёсць
хоць такія
і не рытм а трызненне
і што хай кульгаюць
не за плаўную любяць хаду
калі б ты толькі сам
зразумеў
прымірыўся


Рецензии