прысуд

ты так лёгка
усё вырашаеш за іншых;
зразумела,
звычайная справа;
вось і вырашыў ты,
што мне непатрэбны;
што бяду прынясеш;
што няправільна гэта
і дрэнна;
і прысуд свой сабе
ты выконваць ірвешся,
бо параненых – дабіваюць;
ну, а мне як?
з параненай жыці душой?..
дык страляй у абодвух,
калі ўжо страляеш!


Рецензии