Дзяды

Неба хмарнае ды імглістае,
Светла-шэрае, быццам лён,
І на ім журавоў шнурочак,
Што, нібыта узор, відзён.
Пад нагамі зямля сырая,
А наўкол – шарагі магіл.
Я ішла да сваіх да родных:
Павітацца, набрацца сіл.
Залаціста блішчыць лістота.
Ціха варту нясуць камяні.
Часам думаю: стацца б хвояй
І пусціць тут свае карані...
Калі ты хутка тут апынешся,
Буду гэтак жа ў госці хадзіць.
І любіць, як і раней, буду.
Ты ж мяне – як анёл, бараніць.
Лістападаўскі водар вечнасці
І ў думках туга. Як заўжды.
Урачыста, тужліва, светла.
Цішыня і імжа. Дзяды.


Рецензии