вясна узiму

можна цемры
ужо не баяцца,
бо яна вадою
разбаўлена,
пахне падманліва,
па-веснавому;
калі бэз не цвіце –
зацвітаюць
гарадскія нябёсы,
кіпень яблыняў,
наадварот,
засцілае зямлю;
калі страшна,
што больш
не ўбачыш садоў,
паглядзі за акно –
так прыгожа
і ціха,
што чуеш
шапаценне
пухнатых пялёсткаў…


Рецензии