***

Адцвілі ўжо пралескі мае,
Надышоў лістапад залаты,
Але муза мая ўсё тая ж –
Гэта, любы, каханы мой, - ты.
Мо, хтось усміхнецца: “Дзівачка!”,
Няхай пазайдросцяць лепш:
Не чужаму, не каханку,
А мужу прысвечаны верш!
Мой блізкі і родны, з табою
Мы разам ішлі праз жыццё,
Агульным было і змаганне,
І кожнае адкрыццё,
Абодва спазналі мы шчасце,
Абодва хлябнулі бяды,
Але і ў слату, і ў пагоду
Былі мы сябрамі заўжды.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →