Так, чалавек смяротная iстота...

Так, чалавек смяротная істота;
Хоць гэта нам усім дратуе сэрца,
Але ў належны час і нашае імя
Як хваляю сядой з пяску сатрэцца.
Жыццё як след ад знічкі залатой,
Яго краса – кароткае імгненне…
Ды толькі акрамя фізічнага быцця
Ёсць іншае, за межай разумення;
Я не упэўнена ў набожнасці сваёй
І стрымана: “гасанну на вышынях”
Не заспяваю, але цвёрда веру:
Агонь душы ў цемрадзі не згіне;
А жыцці ўсё квітнеюць, адцвітаюць,
І доўжыцца такое год ад году,
І лёс наш – радавацца сонцу дня,
Затым - спасцігнуць таямніцу Пераходу…


Рецензии