Карэлiя

Карэлія затойвае дыханне паступова;
У люстра рэк глядзіцца неба і бярозы:
Яны ўрачыста падбіраюць строі;
Усе як сведкі тайнай той гульні,
Якую тут вядуць усе мясцовыя багі –
А усчалі якую прышлыя героі;
Ты можаш перакінуцца ў зайца
Ці стацца непрыкметнай качкай шэрай
І ў балоты ўзяць свой накірунак:
Ты можаш зліцца з роднаю зямлёй,
Ты магіяй валодаеш адметнаю,
Што існавала шчэ да існавання рунаў...
Але не сыдзеш ад мяне, не думай нат,
Дарэмна ты смяешся, быццам Локі,
Хоць ведаеш патрэбныя і звычаі і словы,
Я вырадак нават сярод сваіх сяброў,
Не маю я ні роду, ні сям’і, ні лёсу,
Але нашу я за плячамі стрэлы Перуновы.
Я ведаю, што захварэю і памру,
Ды тое здарыцца не так ужо і хутка,
І я перад сваёй Радзімай буду чысты –
Тваё ж чало застыгне як мармур -
На страшнай раны вогненную кветку
Бярозы накідаюць золата маністаў.


Рецензии