Добра - кепска

“Так добра,
што ажно кепска…” –
ты прашаптаў,
далонь прыціскаючы
к сэрцу.
Замілавалася.
Зашкадавалася.
І не заўважыла,
што ты – незнарок
ці наўмысна –
у тую секунду
і мне працяў сэрца.
Цяпер вось баліць.
Ды скаргаў ніякіх.
Бо з зернетка-кулі
такія пялёсткі
і водар мядовы...
Нашу нібы ордэн.
Які там шпіталь!
І з кожным уколам –
Ін’екцыя-вобраз:
разгублены позірк
вясновага неба;
знянацку дрыготкія
вусны; і твар
памякчэлы; уздых,
быццам ветрык;
і на ілбе тваім бель
сакавіцкага снегу;
і срэбра на скронях.
Так, добра бывае.
Калі нават кепска.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →