Месяцовая кветка

Мае кветкі цвітуць фіялетава-белым;
Я іншасветная: з месяца ўпала;
Часам пакутна мне ў гэтым паветры,
Жыцця на Зямлі разумення замала;
Шыпамі ад боязі ўся абрасла:
Вечна  людское сарваць намаганне –
Гвалту не трэба для асалоды,
Краса найвышэйшая ў недакрананні...
Мяне б, мо, занесці ў Чырвоную кнігу?
Знаходжуся я пад пагрозай знікнення:
Паволі расту, маляўніча красую,
Але невядома, ці будзе насенне.
 


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →