чары

калі чараваць вучылася,
жаданні расклала, як зёлкі,
па строгіх раўнюткіх палічках;
даўно ўжо і цвёрда ведала,
у каго перакідвацца буду:
хацела быць рыссю лясною,
імклівай плямістаю смерцю,
што кіпці мае са сталі,
а вочы з халоднага жару;
а часам апошнім нібыта
хто іншы мне чары наклаў –
разгубілася:
цяпер хачу стацца я туркаўкай;
ёй грудзі лашчыць світанак,
а крылы журба абсыпае
зорным сярэбраным пылам,
калі птушачка мужа губляе
і аплаквае вечна, бясконца,
гэтаксама, як вершы пішу табе…
толькі б шротам кахання ўласнага
мне аднойчы не быць разарванай…


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →