Агонiя

Пад разбаўленай хмар чарнатой
Непрытомнаю чырванню - зоры;
Ну, таварышы, можна пачаць?
Бо здаецца, усе ўжо ў зборы…
Дык запальвайце свечкі, сядайце,
Налівайце ў кубкі віно з арабіны;
Як прыемна, мундзіры і фракі
Бы ўрачысты ўбор крумкачыны!
Тут гірлянды з балотных агнёў,
Хрызантэмы бялеюць, як здані:
Не маглі дачакацца – нарэшце
Сёння новае ў нас баляванне!
Вашы пальцы ладанам пахнуць
А маё паліто – гваздзікамі,
Вы прыгожы, як снежны ўзор,
Дакрануцца страшна рукамі…
Любата: шолах свецкіх размоў,
Як ручай сцюдзёны і плыткі,
І грамадства такое шаноўнае,
І гучыць вальс “Агонія” Шнітке.


Рецензии