Гарадская ноч

Ноччу неба ўжо – не аксаміт,
А жаўтлявае бруднае мора:
Ліхтарамі знішчаюць цемру,
Разам з ёй забіваюць зоры;
Так баяцца цёмнай журбы,
Задуменнае сіняй ночы -
Заліваюць штучным святлом
Баязлівыя, пошлыя вочы.


Рецензии