Нацыянальная Iдэя для беларускай рэформы адукацы

Справаздача парламенцёра часціны беларускага грамадства (будзем зваць яе "другой"), якая спрэс здзекліва маўчыць і ў рэале і ў сеціве, выклікаючы пужлівыя бездапаможныя спробкі непрыдатных рэформаў,
якія толькі даводзяць,
да якой ступені знішчана любая ініцыятыва,
вольная думка,
крытычнае мысленне
сярод не толькі радавых настаўнікаў, але й кіраўніцтва элітных "гімназій",
паробленых штучна
дзеля лжэ-панскай патрэбы
ізалявання дзяцей часціны беларускага грамадства, назавем яе "першай".
Вынік і плён гэткага несправядлівага падзялення відавочны ўжо зараз.

Дык вось, слухайце, няздары няшчасныя, бесхрыбетныя смаўжы.

Акрамя звычайных сярэдніх устаноў,
Сапраўдная элітная адукацыя ў краіне магчымая.
Дзеля гэтага ў кожным горадзе,
побач з наяўным лядовым палацам спорту, стадыёнам і басейнам,
павінна быць неадкладна створаная
Адзіная Беларуская Гімназія,
тэрыторыя якой павінна быць аб'яўленая
Зонай Выключна Беларускамоўнай.

Кожны настаўнік, падрыхтаваны ўжо сёння, каб навучаць у гімназіі свой прадмет выключна на беларускай мове,
павінен атрымаць заробак вышэйшы за сярэдні ў дзесяць разоў. Бо на сённяшні дзень і час беларус, які бездакорна валодае беларускай мовай,
а-прыёры ў сваёй краіне
ёсць чалавек сумленны, высокай культуры і інтэлекту, здольны да самаразвіцця.
Кожная сям'я, падрыхтаваная вучыць уласнае дзіця на беларускай мове на сённяшні дзень у краіне ёсць сям'я сумленная, высокай культуры і інтэлекту, здольная да самаразвіцця.
Такім чынам, усялякая мажлівая карупцыя ў Гімназіі будзе сумніўная.
Кожная ініцыятыва, праект ці прапанова ў адукацыі, ці то ад настаўніка, ці то ад вучня Адзінай Беларускай Гімназіі павінна быць уважліва разгледзеная і шчыра ўзнагароджаная.

Што выкладанне, што навучанне ў Гімназіі павінна стаць звыш-прэстыжнай, звыш-цікавай і звыш-ганаровай справай. Кожная сям'я, якая захоча падрыхтаваць уласнае дзіця ў Гімназію, будзе ўзбагачаная як мінімум (!) падвышаным узроўнем моўнай культуры.
 
Паступленне ў Адзіную Беларускую Гімназію павінна быць канкурэнтнае, але абавязкова магчымае на любым этапе навучання. Павінна быць прадугледжанае любое неабходнае колькаснае пашырэнне.

Павінна быць арганізаванае вяшчанне Гімназіі праз сеціва ў вёскі і малыя гарады, са стварэннем бясплатных факультатываў і адчыненых урокаў анлайн, з адваротнай сувяззю, каб любое дзіця магло таксама праявіць здольнасці, ініцыятыву і крытычнае мысленне.

Кожны навучэнец Адзінай Беларускай Гімназіі павінен абавязкова акрамя сваёй вузкай спецыялізацыі дадаткова:
вывучаць гісторыю,
вывучаць мастацтва,
займацца якім-заўгодна відам мастацтва (выяўленчае, музыка, літаратура і г.д.)
займацца спортам згодна са станам здароўя,
вывучаць дадатковыя мовы,
вывучаць этыкет, 

дзеля чаго
на тэрыторыі Гімназіі павінен функцыянаваць цэнтр лагістыкі
дзе кожны вучань атрымае асабісты расклад заняткаў па гадзінам і адпаведна сваем валявым якасцям, цікаўнасці і ўстойлівасці да напругі.

І апошняе.
Кожнаму ВНУ трэба даць магчымасць адтэрміноўкі на некалькі год, каб падрыхтавацца да падобнага роду абітурыентаў.

Можна мне не дзякаваць.)))
З паклонам, Іма Іро.


Рецензии