Дружба

Мой крыж не такі, як твой,
Нясем мы розную службу,
Але, хаця вельмі розных,
Нас крэпка звязала дружба.
Ты як вада, я – полымя.
Мы дзеці розных зямель.
Ты апранаеш рызу.
Я апранаю шынель.
Маю прыстанкам штаб,
А ты – свой храм і алтар.
Маё прызначэнне – воін,
Тваё прызванне – святар.
Ды толькі кожнаму з нас
Нагода ёсць ганарыцца,
Хоць некаму лёс ваяваць,
А некаму Богу маліцца –
Замоў за мяне пару словаў…
А я усю сілу агню
Абрушу на ворага злога
І храм твой - абараню.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →