Не любi ты кiсейных паненак

Не любіў ты кісейных паненак,
Ты любіў жанчын з пісталетам,
Але кожную з гэтых валькірый
Заваёўваў чарговым санетам.
Абыходзіўся жорстка з людзьмі,
А з каханай – як той галубочак.
І ва ўсім тым адна асаблівасць
Заўважалася мной не аднойчы.
Ты шукаў светлы вобраз жанчыны,
Што ў дзяцінстве сышла нечакана,
І ад тых злых часоў засталася
У душы незагойная рана…
Я б хацела стаць табе жонкай,
Адначасна – пяшчотнай матуляй,
Што заўжды разумее, шкадуе
І да сэрца заўсёды прытуліць.


Рецензии