апошнiя здымкi

апошнія здымкі
раняць заўсёды,
хоць вельмі па-рознаму:
за кожным апошнім
захопленым кадрам –
сваё: збег абставін,
гісторыя
недапісаная;
на фота тваё
не глядзець бы наогул…
бо працінае
да самых глыбіняў…
няма больш балючага
за пяшчоту ў вачах
невымоўную, ціхую,
пяшчоту да свету,
які пакідаеш –
і знаеш пра гэта…


Рецензии