Далiна ценяу

Неба цяжкай імглою навісла,
А на пустку туман напаўзае;
Чорны вецер халоднаю лапай
Ледзь заўважна былінкі гайдае;
Рэчка свеціць прывідна і цьмяна;
Патыхае дрыгвою і тленнем;
У паветры задушліва-волкім
Праплываюць атрутныя цені;
Што ты робіш у гэтай лагчыне,
Дзе падэшвы засмоктвае глеба?
Хлопчык русы з заплаканым тварам,
Што табе ў гэтым месцы трэба?
Тут табе знаходзіцца нельга!..
Ці ты хочаш бяду наклікаць?
І куды ты бяжыш так адчайна?
Небяспечна тут нават дыхаць!
На пясочку сырым, халодным
Каля чоўна стаіць жанчына;
Зразумела! - вярнуць яе хочаш;
Ты ў жаданні сваім не адзіны;
Толькі марна, з даліны ценяў
Не вярнуць ужо тых, каго любіш,
Дык бяжы назад, не на бераг
Ты сябе тут дарэмна губіш.
Яд разліўся ўжо ў тваім целе,
Ты не вырвешся гэтага сну,
Калі слухаць мяне не будзеш –
Прачынайся! зараз жа! ну!..


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →