плацэба

вельмі дзіўную звычку ты ўзяў:
мяккай птушкай пакорліва,
ціха з далоні маёй
лекі браць з пацалункам,
піць ваду - з маіх рук,
апусціўшы вочы дадолу;
а інакш і не хочаш, і кажаш,
нібы так болей слушна,
і пасля табе робіцца лепей…
мне ж гэта пакутна;
электрычнасцю
вусны твае працінаюць,
скаланаецца ўсё ўнутры,
і вачам нат балюча,
калі бачу тваю галаву нахілёную
са срабрыстаю шэранню
валасоў парадзелых…
лашчу скроні твае
асцярожна –
каб няўзнак не крануць акуляры –
і падушачкам пальцаў баліць…
але мы не ахвяры ўсё роўна;
як бы там ні было, я гатова
быць тваім уласным плацэба.
я гатова, калі гэта трэба.


Рецензии