зiмовы накiд

I.
вось пялёстачкі снегу…
урэшце лятуць.
так бязгучна вальсуюць,
што сцішаюць хаду
і пачуцці, і думкі
ўсіх жыхароў
гэтай строгай сталіцы,
і ласкавым карункам
змякчаюцца рысы –
будынкаў,
і твараў,
і нават характару;
гэта ўсцешна.

II.
а давай
нікуды не пойдзем?
бо прыгажосць
дастаткова адчуць
праз акно, у кватэры,
засяроджаным
сузіраннем;
дык давай
абдымкі раскрыем,
хай сумёты
гараць цеплынёю,
хай заваліць нас
пухам
святым, лебядзіным…


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →