***

як гэта выказаць
не ведаю калі
квітнее сэрца палымяна
і ў грудзях
буяе светлавы букет
пяшчота
келіх перапоўніла даўно
манах
набожны але нібы п’яны
вось кім з’яўляюся
ў гэтыя хвіліны ўзлёту
дыстанс
напружанне між намі
памнажае
шматкратна што ажно іскрыць
ніхто
не ведае што потым
нясцерпна бо
аголеныя два пачуцці
імкнуцца
хоць не зліцца дакрануцца
і шоўк
любімай скуры абажаць
усё
што марыла адчуць я


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →