мяжа

матылькі маіх сноў
так адчайна
ляцяць і ляцяць –
разбіваюцца…
самагубцы яны:
пачынаюць свой штурм
і ўніз
дываном асыпаюцца.
рукі збітыя ў кроў
і пазногці садраны
аб шкляную
мяжу сусветаў…
але бачу цябе
і святло тваё зыркае,
варта дзякаваць
нават за гэта.
за адзін такі факт.
за гэта…


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →