жыццё на нулi

журацца хмары,
хвалюецца мора,
чайкі пер’е раняюць,
нібыта дакоры,
асыпаецца бэз
і пікіруюць зоры;
што было век таму,
адбывалася ўчора,
будзе гэткім і заўтра,
гады прамінуць –
а жыццё на нулі ўсё:
квітнець не пачнуць
мар і планаў бутоны:
ў зародку памруць;
а ў сметніцу часу
ўсё эскізы лятуць...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →