вяртанне

перамагаеш небыццё
ды толькі плынь вяртання
цяжкая як свінец
размыты белай варты твары
а марской хваробы соль
драбкамі
абуджае боль
слюну тугі згушчае
і не спатоліць смагу
вятрамі слёз
гайдае карабель
і гэты белы рай баліць
і моташна і млосна ад збавення
няпоўнае глухое
адраджэнне
і толькі пальцы
той што любіць
душы вяртаюць шчыльнасць
свету
колеры і гукі
заўсёды супакояць
хваляў катаванне
адзінае каханай рукі


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →