***

не выгляд важны
а эфект
я ў кнізе прачытала
то танная
фантастыка была
ды сэнс
ўсё ж такі нямала
таму што я
зусім не ўрач
мае ж абдымкі лечаць
я не шаман
а мой праклён
дарогу нечыю камечыць
бо я не маг
але запараная мной
гаючая гарбата
ўсё больш
цябе прысушвае
вось дзіўна
і хіба ж я вінавата


Рецензии