***

“Так былі радыя”,
- кажуць сябры, -
“Не знікай”.
А што раблю я?
Я добрасумленна
знікаю.
Паміж
паўсядзённасцю
і містычным,
між працай і рыфмай,
жалезам і танцам,
між пеклам і раем.
Мяне цягнуць
новых сусветаў віры,
і абрады,
і радасць, і плач,
і таемнае атачэнне.
Купіць хлеба
ў краме няма падчас сіл,
я не тут
і таксама не там,
і за гэта
прашу прабачэння.


Рецензии