натхненне

губляю здольнасць працаваць,
і не таму зусім, што млосна -
мой стан зачаравана-нечаканы,
ён абсалютна дзіўны, невыносны:
пункцірам звязваюцца пальцы
і падаюць бездапаможна,
а глебу, быццам табурэт,
з размаху выбівае пераможна
нага неміласэрнай музы -
міжволі павісаю ў прадонні,
ў віхуры вобразаў і рыфмаў,
ва ўласных вершаў у палоне...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →