***

так надакучыла імглістае сутонне,
і пыл дажджу, і цемра ночаў,
вільготнай чарнаты падман...
а я ўчыню мяцеж. мая ж натура.
знарок пайду я на імшу,
вянок хваёвы пакладу
на падваконне, і маліцца буду
і пасціць, і ўпрыгожу хату,
і цеста расчыню дачасна –
хай пахне мёдам і імбірам,
і цынамонай тхне, і гваздзікамі
кіцель твой –
на зайздрасць тым усім калегам,
што свята адчуваць баяцца;
ну, а паперы хай
згарэўшай свечкай пахнуць;
кабінет - ігліцаю зялёнай;
я чараўнік, што выклікае свята!
давай, мо, рытуал наладзім...
хадзі пад цёплы плед,
давай жа пацалункам
запалім мы святочныя агні
у кожнай ночы снежня!..


Рецензии