Пераход

Я люблю напругу і імклівасць сходаў,
Крокі гулкія падземных пераходаў,
І калі вагон амаль знікае ў тунэлі,
І калі нясуцца ўверх ці ўніз арэлі,
Я люблю чуццё за пяць хвілін за стрэчы,
І не дзень, не ноч, а ранак альбо вечар,
Я люблю стаяць над Свіслаччу на мосце,
Так, як быццам бы чакаю тут кагосьці,
У бязважкасці вісець між берагамі –
Толькі бездань хваляў пад нагамі...
Бы язычніца, абагаўляю самалёты,
Бо стаешся цалкам іншаю істотай,
Калі дух займае ў дзіўнае імгненне
Развітання з сілай прыцягнення;
Я люблю вясною лопанне пупышкаў –
Да лістоты застаецца толькі крышку…
Я люблю – памкненне да свабоды,
Я люблю – метамарфозы пераходу...


Рецензии
Воодушевляющий стих)

Ратш Любомиров   02.12.2017 14:19     Заявить о нарушении

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →