Балтыка

табе шкодная соль,
гэта ведаю,
але Балтыка -
далікатная;
тваіх вуснаў
не апячэ,
толькі ветліва
дакранецца, мо;
тут урэшце ля мора
адпусці
сваіх ястрабаў,
і гайдайся
на хвалях
той паўночнае музыкі,
і пяшчоты,
і непасрэднасці –
я люблю цябе,
мора маё,
невымоўнае,
цёплае,
сіняе...


Рецензии