прысутнасць

I.
бяжы
уздоўж калідора
скрозь мутныя сцены
прастору замкнёную
дзверы такія ж
дзе крыкі бязгучныя
у чарнільнай крыві
патанаюць
пад папяровай зямлёй
пахаваныя
пад стэрыльным
лязом
механічнага жэсту
назаўжды
замаўкаюць
і няма тут чаго
больш рабіць
бо душа
прагне волі
якой заслужыла
бяжы
бо прысутнасць
ужо не патрэбная

II.
калі дом твой
руінамі
робіцца
крышацца сцены
акно ўжо
выбіта
і перакрыцці
не могуць трываць
і жыць там
складана было
шмат гадоў
а цяпер
немагчыма
то прысутнасць
ужо не патрэбная


Рецензии