забiтае натхненне

задушлівай апаскай
жудою да млосці
трывога
нявер’е
урэшце
і гнеў
а потым
выбух і крык
і струна абарваная
путы ўразаюцца ў горла
збягае прыліў
і змывае
слязамі
халоднымі
назад  зацягвае перліны
і спустошаны бераг
зноў ціха
пакора
глухая
зноў ты
між жывых
і стаіш нагамі на глебе
да толькі забіта натхненне


Рецензии