Беларуск я народныя святы

У каляндары  няма выхаднога дня ў перыяд народных святаў, але на працягу некалькіх  стагоддзяў усё роўна яны святкуюцца беларусамі з захаваннем усіх гістарычных абрадаў. Аднак з працягам часу з’явіліся разнастайнасці паміж святкаваннем адных і тых жа святаў у горадзе і ў вёсцы.
Чаму ж з’явіліся гэтыя разнастайнасці? Гэтаму ёсць некалькі прычын. Па-першае, недахоп часу. Нашы продкі святкавалі 150 дзён у год. Раней, час ішоў больш павольнее, і людзі паспявалі не толькі зрабіць усю працу па гаспадарцы, але і знаходзілі час для азначэння каляндарных свят з захаваннем усіх абрадаў.З працягам часу змяніўся лад жыцця. Сёння час ідзе вельмі хутка, і чалавек незаўсёды паспявае выканаць патрэбныя яму справы. Праца, дарога страчваюць больш часу, сіл. Адбылося спрашчэнне рытуалаў. Напрыклад, адмянілі калядаванне – асноўны рытуал Каляд. Таксама ў святы нельга было працаваць, а гэта не заўсёды магчыма выканаць пры сённяшніх абставінах. Другая прычына – некаторыя старажытныя абрады былі пазабыты. Абрад захоўваўся ў памяці старэйшага пакалення, і застаўся з імі ў труне. Такая сітуацыя больш уласціва розным мясцовасцям, дзе абрад доўгі час не выконваўся па якіх-небудзь пэўных прычынах, а толькі заставаўся ў памяці мясцовых жыхароў. Іх нашчадкі ўжо дакладна не ведалі ўсіх старажытных дробязей рытуалаў, і аднаўлялі абрад недакладна. Прыкладам могуць служыць “Провады русалкі” ў в. Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці, а таксама “Пахаванне дзеда” ў в. Маскаляняты Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Значна радзей сустракаецца сітуацыя, калі традыцыя правядзення пэўнага абраду не спынялася і працягвае існаваць па сённяшні дзень. Яскравым прыкладам можа выступаць калядаванне ў в. Ляскавічы Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці.
Адно застаецца нязменным – кожнае свята, як калісь, так і сёння складаюць адмысловы настрой, святочныя адносіны, адзенне і інтэр’ер, пэўныя стравы, рытуальныя дзеянні і песні.
Каляды – адзін з самых любімых зімовых  святаў беларусаў. Каляды для продкаў сучасных беларусаў былі галоўным зімовым святам, які быў звязаны ў першую чаргу з днём зімовага сонцастаяння і сімвалізаваў пачатак новага года. Святкаванне 25 снежня пачыналася і працягвалася да 6 студзеня. З прыняццем хрысціянства паганскае свята ператварылася ў свята нараджэння Ісуса Хрыста.
Абавязковай умовай падрыхтоўкі да свята было захаванне строга посту. У народнай традыцыі да перыяду посту адносяцца шэраг абмежаваняў: ужыванне скаромнай ежы, шумныя ўвесяленні, праца, сексуальныя адносіны. Нарыхтоўка прадуктаў харчавання была адной з галоўных умоў падрыхтоўкі да свята. Да Калядаў у вёсцы абавязкова было закалоць парсюка, каб “Каляды не гневаліся і паслалі добры ўраджай і прыплод хатняй жывёле”. Жанчыны прыбіралі хаты, выкарыстоўваючы ў якасці ўпрыгожванняў тканіну і яловыя галіны. На калядны перыяд прыпыняліся ўсе гаспадарчыя работы, акрамя прыгатавання ежы і кармлення хатніх жывёл. У горадзе ўсе было інакш. Калядны перыяд у горадзе быў значна меньшы, і ахопліваў толькі тры дні – 25 снежня, ноч з 31 снежня на 1 студзеня і 7 студзеня. Гаражане таксама гатавалі ежу, прыбіраліся ў кватэрах, аднак ўсё роўна хадзілі на працу, рабілі гаспадарчыя работы паміж гэтымі трыма святочнымі днямі. Святочныя застоллі былі не такаія маштабныя, як у вёсцы – у госці запрашалі толькі блізкіх сяброў і сваякоў. У вёсцы жа святочныя застоллі былі шматлюдныя, бо звалі не толькі сваякоў і сяброў, але і суседзяў,бывала, збіраліся і ўсе аднавяскоўцы (в. Стоўпня, Рагачоўскі раён). Яшчэ адна разнастайнасць – калядаванне. У горадзе яго няма, а вось у вёсках захаваўся гэты звычай. Прычым, у розных вёсках калядавалі па-рознаму. Зорка – галоўны сімвал калядоўшчыка. З чаго яе толькі не рабілі! Напрыклад, на Магілёўшчыне хлопцы выраблялі зорку з дапамогай лёду. У некаторых раёнах Міншчыны і Гомельшчыны функцыю каляднай зоркі выконвала ўпрыгожаная ёлачка з прымацаванай да яе запаленай свечкай. Другі сімвал Каляд – каза. Існавала некалькі варыянтаў масак казы. Маску казы выраблялі па-рознаму, праяўляючы творчыя здольнасці, сваю фантазію. Акрамя казы існавалі і іншыя варыянты: мядзведзь, конь, воўк, заяц, ліса, баран, бусел, певень, сарока, цыган, цары або каралі, Дзед Мароз са Снягурачкай, ведзьма, салдат і іншыя. Перапаранутыя разыгрывалі розныя сценкі, за што атрымлівалі ў узнагароду хатнія каўбасы, цукеркі, сала.
Наступнае свята Масленіца – свята ў гонар заканчэння зімы і вясновага прабуджэння прыроды. Бліны – галоўны сімвал Масленіцы. У вёсцы, як і ў горадзе, гатуюць бліны: бульбяныя, ячныя, грэцкія, пшанічныя – і ядуць напрацягу ўсяго масленічнага тыдня. На Гродзеншчыне і Брэстчыне гатавалі яшчэ пірагі і варэнікі. Цікава, што першы блін раздзялялі на столькі частак, колькі членаў сям’і. У вёсках, у адрозненні ад горада, не забывалі і памерлых продкаў, памінаючы іх у суботу напярэдадні Масленіцы. Масленіца ў вёсцы – гэта не толькі бліны, гэта яшчэ і пахаванне,  або сжыганне, пудзіла, якое рабілі з ільна.  Існавалі мужыцкае і жаночае пудзіла. Жаноцкае пудзіла зжыгалі на вогнішчы, а над мужчынскім выконвалі пахавальны абрад, які так і зваўся “пахаванне дзеда”. Зробленае загадзя пудзіла клалі ў адной з хат на лаўку пад абразы, накрывалі абрусам ці іншай тканінай і пачыналі галасіць. Маскіраваныя “поп” і “дзіяк” выконвалі над “дзедам” пахавальны абрад. Вясковыя жыхары каталіся на конях, вадзілі карагоды.
Вясенія святы звязаны з абуджэннем прыроды. Такім святам і з’яўляецца Юр’еў дзень. Гэтае свята адзначаюць толькі вяскоўцы. Рытуальныя абрады ў гонар св. Юрыя насілі жывёлагадоўчую і аграрную накіраванасць, паколькі па старажытнай традыцыі св. Юрый лічыўся заступнікам жывёл і гаспадаркі. Звычайна на гэты дзень прымяркоўвалі першы выган жывёлы. Пастухі ў гэты дзень атрымлівалі багаты пачастунак. У гонар св. Юрыя адбывалася і прастольнае свята. У царквах праходзіла ўрачыстая служба, пасля якой ладзіліся кірмашы з песнямі і танцамі. У час прыстольнага свята было неабходна прыняць у сваім доме гасцей з іншай мясцовасці, нават чужых людзей, жабракоў. На Юр’е красілі яйкі, пяклі хлеб у форме крыжа. Таксама існаваў абрад сумеснай трапезы ў полі (“запаскі”), калі аднавяскоўцы прыносілі з сабою прадукты і, выпусціўшы кароў, распальвалі вогнішча і частваліся. Адметнасць усходнепалескага Юр’я – Тураўскі карагод, дзявочае шэсце і абход нівы.
Ноч на Івана Купалу – самае самабытнае народнае свята, якое святкуецца з 6 на 7 ліпеня. Традыцыя святкавання яго ў сярэдзіне лета ідзе яшчэ з паганскага  мінулага беларускага народу.  Менавіта ў гэты перыяд многабоства сталі адзначаць дзень летняга сонцастаяння.
У некаторых вёсках на Гомельшчыне свята пачыналася з абрадавай працэсіі, якая спалучалася з абходам сядзіб аднавяскоўцаў, або з гульнёвым карагодам. У цэнтры шэсця быў міфічны персанаж – русалка.  У многіх беларускіх вёсках на Купалле рабілі пудзіла-ляльку (“Купалу”, “Мару”, “Бабу Ягу”, “Русалку”).
Дзень і ноч на Івана Купалу заполнены мноствам абрадаў, звязаных з вадой, агнём і травамі. Галоўны звычай – купанне. Лічылася, што ў гэты дзень ваду пакідаюць усе злыя духі, таму смела магчыма купацца, не баючыся  пагубнага ўздзеяння з боку цёмных сіл. Гэты звычай захоўваецца і ў вёсках, і у гарадах па сей дзень.  Распальванне вогнішча і скокі праз яго захоўваюцца толькі ў вёсках. Вогнішча разводзілі пасля заходу сонца і менавіта вакол агню канцэнтраваліся ўсе абрадавыя і гульнёвыя падзеі купальскай ночы. Каля вогнішча хлопцы і дзяўчаты ўсю ноч вадзілі карагоды, спявалі, танцавалі, скакалі праз агонь. Старыя людзі, кідаючы ў агонь ламачча, прасілі багатага ўраджая, здароўя, дастатку. (в. Зелянец, Хоціскі раён Магілёўскай вобласці). Таксама на Магілёшчыне пад вечар Купалля гаспадыні вымяталі хаты, двары і смецце спальвалі.  Дзяўчыны і маладыя жанчыны варажылі, каб даведацца пра свой лёс.
Шуканне папараць-кветкі, распальванне вогнішчаў і скокі праз іх засталіся толькі ў вёсцы. Аднак і горад не здае пазіцыі. Арганізуюцца розныя канцерты, фестывалі, напрыклад: рок-фестываль “Купальскае кола”. Таксама ў горадзе ствараюцца розныя купальскія квесты, дзе ўдзельнікам прапаноўваецца надзець беларускае народнае адзенне і вянкі с кветак, альбо прыняць удзел у рыцарскіх спаборніцтвах.
Наступнае народнае свята – Дзяды. Дзяды – дзень памінання памерлых, які традыцыйна адзначаецца 2 лістапада. Святкаванне гэтага дня аднолькавае для вёскі і горада. Дзяды з'яўляюцца хатнім, сямейным святам. У гэты дзень не прынята наведваць памерлых сваякоў на могілках, наадварот, іх запрашаюць на памятную трапезу дадому, каб пачаставаць і падзякаваць за заступніцтва. У розных рэгіёнах Беларусі колькасць святочных дзён адрозніваецца. Цэнтральнае Палессе вядома сваім трохдзённым святкаваннем Дзядоў. Двухчастковыя Дзяды, якія складываюцца з поснай вячэры ў пятніцу і скаромнай вячэры ў суботу, займаюць паўднёвую палову Міншчыны. У Салігорскім раёне святкаванне наогул расцягвалася на тры дні.
Да гэтага народнага свята гаспадыні рыхтуюцца асабліва старанна: прыбіраюцца ў доме, рыхтуюць мноства розных страў.  Набор страў на Дзяды на тэрыторыі Беларусі  не аднолькавы, але часцей складаецца з наступных асноўных элементаў: абавязковыя – крупяная каша, кіслая страва, салодкая страва і факультатыўна хлеб, яйкі, кампот з сушаных груш.  У розных раёнах таксама падавалі боршч (Бярэзінскі, Салігорскі раёны), клёцкі (Любаньскі, Слуцкі раёны), куцця, поліўка (Расонскі, Лепельскі, Ушацкі раёны). А перад вячэрай глава сям'і запальвае свечку і чытае малітву з запрашэннем продкаў за стол да вячэры. Згодна звычаям беларускага свята дзверы ў доме павінны быць адчынены, каб не чыніць перашкоды духам сваякоў. Раскладваючы стравы, частка з іх выкладаецца на адмысловую талерку, якая прызначана менавіта для памерлых сваякоў. Прычым колькасць страў на стале павінна быць абавязкова няцотная і не менш за пяць, а вось падавацца кожнае страва павінна ў парнай колькасці (напрыклад, 7 страў падавалася на 14 талерках).
За памінальным сталом ўспаміналі продкаў, іх лепшыя якасці, парады, выпадкі з іх жыцця. Прычым аповяд заўсёды павінен пачынацца аб найстарэйшым і самым вядомым продку. Гэтая традыцыя дазваляла паступова перадаваць гісторыю роду ад старэйшых малодшым.
Дзяды  – не адзінае свята, прызначаае памяці памерлых. Існуе таксама і Радаўніца, якая адзначаецца ў аўторак другога тыдня пасля Пасхі. У чым жа адрозненне, акрамя часу святкавання? Па-першае, месца. На Дзяды памерлых сваякоў запрашаюць да сябе ў хату, а на Радаўніцу людзі ідуць да нябожчыкаў на могілкі.  Па-другое, ежа. На Радаўніцу гатавалі толькі сухія стравы: пеклі драчону, варылі кашу, жарылі яешню, фарбавалі яйкі ў цыбулькавай шалупіне, пеклі пірагі, або бліны, варылі куццю. Гаспадар варыў піва і купляў гарэлку. Апошняе адрозненне – само святкаванне. Днём ўся сям’я збіралася на могілкі. Нярэдка запрашалі святара для здзяйснення царкоўнай паніхіды і чытання памінальнай малітвы. Затым каталі па магіле фарбаваныя яйкі, палівалі магілы півам ці гарэлкай. Адно фарбаванае яйка гаспадар закопваў у зямлю, а потым накрывалі магілы ручнікамі, на якія ставілі розную ежу. Сядзелі, ясі і ўспаміналі памёрлых.
Народныя святы лепей за ўсё адлюстроўваюць самабытнасць народа, яго шматгадовую гісторыю.  Шанаванне продкаў,  захаванне старажытных рытуалаў, звычаяў і абрадаў – абавязак кожнага з нас, беларусаў.Народныя святы – гэта частка нашай гісторыі, якую трэба берагчы і перадаваць яе з пакалення ў пакаленне, каб захаваць для нашых нашчадкаў.


Рецензии