твае крылы

твае крылы павінны
ўзносіць наверх,
і ніякай іншае думкі;
так, цяжкія;
анёлам няпроста;
часам можна
і абяссілець;
але нашы пасты
расстаўлены шчыльна,
каб цябе падхапіць;
я, напрыклад –
заўсёды гатовая:
я стаю на зямлі
нат без мары палёту,
але назіраю
і цешу надзею:
хоць на штосьці
спатрэблюся?
прывітанне!
мяне пралятаеш.
машу табе хустачкай.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →