вас баялася да непрытомнасц...

вас баялася да непрытомнасці,
бо вы з тых, хто робіць балюча;
ранаў зашмат ужо, нават
крыві не хапае і енкаў,
але бліснула золата раптам
ў вашых вачах і прамове адкрытай,
запаліўся промень надзеі:
гэта водбліск вашага сэрца.


Рецензии