***

фон жыцця – гэта стома і кроў,
ліхаманкі вечнай атрута,
ды я звыкся жыць на вайне,
быць заўжды да сцяга прыкутым;
я даўно ледзь жывы: а калі
быў здаровым – ужо й не помню;
мне прывычны раны й бінты,
і пражэктараў зыркія промні;
не існуе другога жыцця
і ніякай іншае звычкі,
я імкнуся насустрач смерці
з апантанасцю шалай знічкі.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →