Прывязаць цябе не смею, не імкнуся -
Проста крок зрабі да роднага парога.
Мне даволі толькі радаснай палёгкі -
Можаш не распавядаць зусім нічога.
Сэрца ў соты раз сціскаецца ўначы -
Патрапаны зноў, але жывы затое...
Абдыму. Стаім пад лямпачкі святлом.
І маўчым, маўчым, маўчым абое...
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.