***

зіма бялюткай прасцінаю
прыглушвае галасы
і пазбаўляе колеру
танюткіх бяроз валасы,
а мне ажывіць іх хочацца
тонкім мастацкім імпэтам:
фарбы ў рукі просяцца
што назбірала летам -
ды толькі чэзнуць адразу
у свеце аднакаляровым:
мароз скаваў і пачуцці
і думкі, тым болей – словы...


Рецензии