***

штамп у пашпарце
паяднае прусаў і крывічоў,
толькі я дрыгавіч -
расчараванне?
мой абцас пацалуе
сталёвы парог
цягніка з Мінска ў Вільню;
далей закруціцца ўрэшце,
дзе васковыя слёзы –
запахне тут порахам,
дзе быў водар салёны марскі  -
лезе папараць;
вы занадта цяжкую
ношу ўзялі,
не па вас гэты меч,
а конь ляце ў прорву,
дайце мне яго!
я даганю ўсё,
што ў бездань зрываецца,
я на Куршскай касе
гонкай хвояй паўстану –
толькі мне
пад камлём
запаліце свяшчэнае вогнішча...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →