***

папяровыя птушкі
і штучныя межы -
сціскаюць нам горла
і грудзі рэжуць,
амбіцыі дробныя,
як друзу кавалкі -
дзе ж быць тут героем
адданым і палкім?
крычаць тут пра мір,
усчынаюць вайну -
дай, божа, прачнуцца
ад гэтага сну!
сшыць разадранае,
зноў акрыяць...
калісь камяні
прыйдзе час пазбіраць.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →