***

Сумнай адлегласці ціш
празрыстымі робіць зрэнкі
і запавольвае ток
і ў правадах, і ў венах;
рукамі-парасткамі  сябе
абхопіш -
жаданне сабрацца
і ўжо не чакаць,
не трываць,
ні аб чым не прасіць, не ганяцца;
за дзвярыма старымі,
замкнёнымі, быццам вусны,
не застацца ніколі і збегчы –
спакусна;
але ж запару матэ
і піць буду пільна горыч;
увойдзеш зусім неўпрыкмет,
абдымеш і сядзеш побач.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →